Прысуджана спецыяльная прэмія­ Бабруйскага гарвыканкама імя Міхася Лынькова



­

Спецыяльная прэмія імя Міхася Лынькова прысуджана:


­

Парфяновічу Аляксандру Аляксандравічу - вядучаму майстру сцэны УК "Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча".

Парфяновіч А.А. (1950 г.н.) уяўляе с­абой унікальнага артыста, які стаў знакавым для бабруйскага тэатра, неардынарнай асобай для беларускага тэатральнага мастацтва. За 36 год працы ім створана 150 роляў рознага плана. Пераканаўчы і зразумелы сваім гледачам у кожнай сваей ролі, будзь то няўрымслівы Дон Кіхот ("Страсти по Сервантесу") альбо лагодны Дабровіч ("Ідылія" В.І.Дунін-Марцінкевіч). Артыст узнагароджаны спецыяльным прызам 1-га Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі "за ўвасабленне нацыянальнага характару", прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная зорка", ордэнам пашаны "Знак пашаны".


Балаханаву Віктару Еўстаф'евічу - мастацкаму кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву хора народнай песні ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска".

Балаханаў В.Е. (1942 г.н.) на высокім прафесіянальным ўзроўні валодае методыкай харавога і вакальнага навучання, вядзе няспынную працу па прапагандзе народнай і сучаснай аўтарскай песні, захаванню культурнай спадчыны Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам творчыя калектывы неаднаразова з'яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў. Балаханаў В.Е. ўзнагароджаны Ганаровай граматай  Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам "Выдатнік культурнага шэфства на сяле".


Костаравай Але Ўладзіміраўне - настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гімназія №1" г.Бабруйска.

Костарава А.Ў. (1958г.н.) у рабоце з таленавітымі вучнямі дабіваецца высокіх вынікаў. На працягу апошніх двух гадоў яе навучэнцы атрымалі 7 дыпломаў на розных этапах рэспубліканскай алімпіады па беларускай мове і літаратуры, III прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Костарава А.У. актыўна займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Пад яе кіраўніцтвам праводзіцца конкурс беларускамоўных тэатраў, узначальвае этнаграфічны музей "Спадчына", які неаднаразова з'яўляўся  пераможцам гарадскіх і лаўрэатам абласных, рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў школьных музеяў. На працягу трох гадоў узначальвае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада. З'яўляецца рэцэнзентам і ўкладальнікам метадычных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры ў Выдавецкім доме "Белы Вецер".


Чабатаровай Аліне Віктараўне - настаўніку ДУА "Сярэдняя школа № 21".

Як высока кваліфікаваны настаўнік, праводзіць эфектыўную работу па папулярызацыі беларускай мовы, вучні штогадова становяцца пераможцамі гарадскіх алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, друкуецца на старонках беларускіх СМІ.

Пярэдня Ірыне Пятроўне - загадчыку Бабруйскага гарадскога радые.

Пярэдня І.П. (1986 г.н.)  праводзіць шматбаковую працу па папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальных традыцый, айчыннай культуры. З'яўляецца вядучай радыепраграмм на беларускай мове - "Творчыя вечары", "Бабруйскія старонкі", "Беларускі ручнік", "Мова нашых продкаў".


Страницы: «1 2 3 4 5 6»