07 августа 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

500-годдзю беларускага кнігадрукавання прысвячаецца…

500-годдзю беларускага кнігадрукавання прысвячаецца…
­У 2017 годзе шырока адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Паўтысячагоддзя таму, 6 жніўня 1517 года палачанін Францыск Скарына выдаў у Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”. Менавіта гэтую падзею адзначылі бібліятэкі УК “ЦБС г. Бабруйска”.

У ГБ №7 імя А.А. Шогенцукова бібліятэчнымі супрацоўнікамі была арганізавана кніжная выстава “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Члены літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк” (ЦГБ імя М. Горкага) да гэтай падзеі прайшлі па “літаратурным” мясцінам Бабруйска. Каля рэдакцыі газеты “Бабруйскае жыццё” узгадалі імёны беларускіх пісьменнікаў: Міхася Лынькова, С. Грахоўскага, В. Віткі, С. Басуматравай і інш.  Наведалі таксама помнік В. І. Дуніну-Марцінкевічу, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Большая частка жыцця В. Дуніна-Марцінкевіча не звязана з Бабруйскам, але ж мы, бабруйчане, ганарымся тым, што першапачынальнік беларумкай драматургіі нарадзіўся на бабруйскай зямлі.

Супрацоўнікі ГБ №8 імя Е. Полацкай для дзяцей, наведвальнікаў дзіцячага парка ДУК «Парк культуры і адпачынку г. Бабруйска», разгарнулі інтэрактыўна-пазнавальную пляцоўку “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. Дзеці даведаліся, хто такі Францыск Скарына, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння яго першай друкаванай кнігі “Псалтыр” і кніжнай спадчынай Скарыны. На працягу мерапрыемства дзеткі з цікавасцю размалёўвалі і складалі пазлы з выявамі першадрукара, а таксама разам з дарослымі адказвалі на пытанні інтэрактыўных віктарын, атрымліваючы ва ўзнагароду медалі “500-годдзе беларускага кнігадрукавання” і блакноты, прысвечаныя гэтай значнай для беларусаў падзеі.

ДБ №6 імя М. Астроўскага арганізавала пляцоўку ля бібліятэкі “Слава кніжцы беларускай! Слава кніжным друкарам!”. Гучала беларуская музыка і песні, усе жадаючыя мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу старажытных часоў, апрануцца ў касцюм Францыска Скарыны, паспрабаваць пісаць гусіным пяром. Арганізаваная фотазона давала магчымасць захаваць сябе ў вобразе знакамітага  першадрукара. Да ўвагі мінакоў і наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены кніжная выстава “Да вытокаў сваіх дакрануцца”, выстава-выктарына “Асветнікі зямлі беларускай” і інтэлектуальная гульня “Гонару нашага вытокі”.

Беларускае кнігадрукаванне, якое 500 год таму распачаў Францыск Скарына, працягваецца і сёння, і сведчаннем таму – актыўнае літаратурнае жыццё Культурнай сталіцы.
Поделиться: