08 сентября 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

У Бабруйску адбыліся штогадовыя Еўфрасіннеўскія чытанні

У Бабруйску адбыліся штогадовыя Еўфрасіннеўскія чытанні
2017 год багаты на важныя падзеі і юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі.

7 верасня у гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай адбыліся штогадовыя Еўфрасіннеўскія чытанні «А пачыналася ўсё з кніг рукапісных» для бібліятэкараў устаноў адукацыі горада Бабруйска. Адкрыла чытанні дырэктар установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска» Стэльмак Вольга Уладзіміраўна, а таксама прадставіла гасцей: сакратара епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Бабруйскай гарадской акругі, кіраўніка аддзела па ўзаемадзеянні Царквы з грамадствам і СМІ, настаяцель Іверскага храма г. Бабруйска Протаіерэя Сергія Каравінскага і загадчыка Віцебскай бібліятэкі-філіяла № 20 імя Е. Полацкай Дзіканаву Анжаліку Аляксандраўну.
Протаіерэй Сергій Каравінскі ў сваім выступе «Духоўныя каштоўнасці праз духоўную кнігу» распавёў пра значэнне праваслаўнай кнігі і яе ролі ў сучасным грамадстве, падарыў бібліятэцы праваслаўныя кнігі «Буквар мовы славянскай»  (факсiмiльнае выданне — Вiльня, 1767), Алесь Суша «Буквар у жыццi нашых продкаў»  і іншыя. Адміністрацыя ўстановы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска»  прыносіць падзяку Протаіерэю Сергію Каравінскаму за такія каштоўныя падарункі для гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай.
Сваім вопытам працы з калегамі па адраджэнні нацыянальнай і культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі падзялілася загадчык бібліятэкі-філіяла №20 імя Е. Полацкая ўстановы культуры «Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Віцебска» Анжаліка Аляксандраўна Дзікана.
, вядома загадчык гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай Наталля Міхайлаўна Каўгарэня распавяла і паказала сваю працу па духоўнай асвеце насельніцтва, а таксама асвятліла ўсе напрамкі дзейнасці. Супрацоўнік Носава Ілона Часлаўна падзялілася вопытам па рэалізацыі праекту «Кніжкіна гісторыя» ў рамках акцыі «Культурная сталіца Беларусі», які прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і працоўнай абстаноўцы.
Анжаліка Аляксандраўна змагла пазнаёміцца з Бабруйскам як культурнай сталіцай Беларусі, наведаўшы адну з важных гісторыка-культурных каштоўнасцяў — Бабруйскую крэпасць. Бо гісторыя Бабруйскай крэпасці — гэта частка гісторыі горада, якому споўнілася 630 гадоў. Праязджаючы па горадзе з экскурсіяй, нельга было не спыніцца і не наведаць помнік Бабру Самуілавічу, Эфраіму Севелу і многія іншыя месцы, якія дзіўна гарманічна спалучаюць ў сабе строгасць і манументальнасць сучасных шматпавярховых будынкаў з непаўторным каларытам старога «дарэвалюцыйнага» Бабруйска. З вялікай цікавасцю Анжаліка Аляксандраўна наведала экспазіцыі ўстановы культуры «Бабруйскі мастацкі музей».
­
Поделиться: